БАРАНАВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БАРАНАВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Навіны

Бібліятэкі Баранавіцкага раёна падвялі вынікі марафона чытання “Сэрцам роднага слова краніся”

02/03/2023 11:26

 Падведзены вынікі марафона чытання “Сэрцам роднага слова краніся”, які праходзіў ў бібліятэках Баранавіцкага раёна. Да ўдзелу запрашаліся карыстальнікі бібліятэк, хто ў чытанні перавагу аддае выданням на беларускай мове і менавіта ў гэты Тыдзень наведаў бібліятэку. Такім чынам, удзельнікамі сталі 157 чалавек.

1 сакавіка генератарам выпадковых лікаў былі выбраны 4 пераможцы.

Імі сталі:

№ 2 – Сяргеева Крысціна Міхайлаўна, Гірмантаўская сельская бібліятэка;

№ 13 – Бандалевіч Мацвей Дзянісавіч, Гарадзішчанская гарпасялковая бібліятэка;

№ 100 – Чэрнагрэбель Наталля Аляксееўна, Палонкаўская сельская бібліятэка;

№ 129 – Казмерчык Яўген Дзмітрыевіч, Лотвіцкая бібліятэка-клуб.

Віншуем пераможцаў!!!

Усе навіны

Інтэрнэт рэсурсы

Карысныя спасылкі