Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // Навіны

БАРАНАВІЦКІ РАЙВЫКАНКАМ ІНФАРМУЕ АБ ДЗЕЙНАСЦІ СЛУЖБЫ «Адно акно»

28/02/2023 14:02
 Асноўнай мэтай службы "адно акно" з'яўляецца забеспячэнне ў адным месцы прыёму заяў зацікаўленых асоб аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур і выдачы адміністрацыйных рашэнняў па іх.

Служба "адно акно" Баранавіцкага райвыканкама размешчана па адрасе: г. Баранавічы, вул. Савецкая, 79 (1 паверх, каб. 106).

Для наведвання службы асобамі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі забяспечана безбар'ернае асяроддзе.

Рэжым працы арганізаваны максімальна зручна для насельніцтва. Панядзелак, серада, чацвер, пятніца з 8.00 да 17.00; аўторак з 8.00 да 20.00. Субота з 9.00 да 12.00.

Для працы з ID-картамі ў службе ўстаноўлены адпаведныя счытвальныя прылады.

Інфармацыя аб пераліку дакументаў, якія прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, і тэрмінах выканання адміністрацыйных працэдур размешчана на інфармацыйным стэндзе службы, а таксама на афіцыйным сайце Баранавіцкага райвыканкама (http://baranovichi.brest-region.gov.by) у раздзеле «адно акно».

Кансультатыўную дапамогу па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур можна атрымаць па тэлефонах 142 і +375163 64 06 11.

Службай "адно акно" ажыццяўляецца прыём заяў па 196 адміністрацыйных працэдурах, з іх: 132 - па заявах грамадзян, 64 - па заявах суб'ектаў гаспадарання.

Найбольш запатрабаванымі адміністрацыйнымі працэдурамі па заявах грамадзян з'яўляюцца: выдача даведкі аб памеры дапамогі на дзяцей і перыяд яе выплаты; прыняцце рашэння аб прызначэнні сямейнага капіталу; прыняцце рашэння аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу; выдача пасведчання шматдзетнай сям'і; уключэнне ў спісы на атрыманне льготных крэдытаў грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў па месцы жыхарства (работы, службы) і жадаючых палепшыць свае жыллёвыя ўмовы шляхам будаўніцтва (рэканструкцыі) або набыцця жылых памяшканняў; выдача дазвольнай дакументацыі на ўзвядзенне аднакватэрнага, блакіраванага жылога дома і (або) нежылых капітальных пабудоў на прыдамавой тэрыторыі на прадастаўленым зямельным участку; выдача рашэння аб дазволе на рэканструкцыю жылых і (або) нежылых памяшканняў у шматкватэрных, блакіраваных жылых дамах, аднакватэрных жылых дамоў, нежылых капітальных пабудоў на прыдамавой тэрыторыі, а таксама капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), незавершаных закансерваваных капітальных пабудоў пятага класа складанасці; выдача ўзгодненай праектнай дакументацыі на ўзвядзенне аднакватэрных, блакіраваных жылых дамоў і (або) нежылых капітальных пабудоў на прыдамавой тэрыторыі, рэканструкцыю жылых і (або) нежылых памяшканняў у шматкватэрных, блакіраваных жылых дамах, аднакватэрных жылых дамоў, а таксама нежылых капітальных пабудоў на прыдамавой тэрыторыі; прадастаўленне інфармацыі з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў і іншыя.

Па заявах суб'ектаў гаспадарання: узгадненне праектнай дакументацыі на будаўніцтва, змен у праектную дакументацыю, якія патрабуюць яе паўторнага зацвярджэння; атрыманне дазвольнай дакументацыі на праектаванне, узвядзенне, рэканструкцыю, рэстаўрацыю аб'екта або яго знос, устаноўку зарадных станцый, добраўпарадкаванне на землях агульнага карыстання аб'екта, унясенне ў яе змянення; Рэгістрацыя дагавора найму жылога памяшкання прыватнага або дзяржаўнага жыллёвага фонду або дадатковага пагаднення да такой дамовы.


Пры звароце ў службу "адно акно" Баранавіцкага райвыканкама спецыялістамі будзе аказана кваліфікаваная кансультацыя аб парадку выканання названай зацікаўленай асобай адміністрацыйнай працэдуры.

  Ацаніць працу службы "адно акно" Баранавіцкага райвыканкама можна на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг і адміністрацыйных працэдур арганізацыямі Рэспублікі Беларусь.