Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // Навіны

УСІМ СУБ'ЕКТАМ АГРАЭКАТУРЫЗМУ НЕАБХОДНА ПРАЙЦІ АДМІНІСТРАЦЫЙНУЮ ПРАЦЭДУРУ ПРАЗ СЛУЖБУ "Адно акно"

28/04/2023 14:04
 УСІМ СУБ'ЕКТАМ АГРАЭКАТУРЫЗМУ НЕАБХОДНА ПРАЙЦЬ АДМІНІСТРАЦЫЎНУЮ ПРАЦЭДУРУ ПРАЗ СЛУЖБУ «Адно акно»

Баранавіцкі раённы выканаўчы камітэт інфармуе, што ў мэтах далейшага развіцця аграэкатурызму ў раёне, згодна з пунктам 13 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 кастрычніка 2022 г. № 351 «Аб развіцці аграэкатурызму» (набыў моц 01.01.2023 г.) да 1 ліпеня 2023 года ўсім суб'ектам аграэкатурызму неабходна атрыманне рашэння райвыканкама па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму.

Для гэтага яны павінны падаць пісьмовую заяву ў дачыненні да кожнай аграэкасядзібы ў службу "адно акно" райвыканкама па адрасе:


г. Баранавічы, вул. Савецкая, 79, (1-шы паверх, каб. 106),

тэл. +375 163 64 06 11.

 

Рэжым працы службы "адно акно":

Панядзелак, серада, чацвер, пятніца з 8.00 да 17.00;

аўторак з 8.00 да 20.00. Субота з 9.00 да 12.00.


Тэрмін да 1 ліпеня 2023 г. вызначаны як часовы перыяд, неабходны для карэкціроўкі дзейнасці ўжо дзейных суб'ектаў. Аднак пасля заканчэння ўказанага тэрміну, калі суб'екты аграэкатурызму не маюць адпаведных рашэнняў, райвыканкам можа разглядаць пытанне аб спыненні іх дзейнасці ў сувязі з сістэматычным парушэннем заканадаўства.