Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // Навіны

ВЫНІКОВАЯ АТЭСТАЦЫЯ ВУЧНЯЎ У 2022/2023 ВУЧЭБНЫМ ГОДЗЕ

13/03/2023 14:03
 ВЫНІКОВАЯ АТЭСТАЦЫЯ ВУЧНЯЎ У 2022/2023 ВУЧЭБНЫМ ГОДЗЕ


Звяртаем увагу на наступныя змяненні ў выніковай атэстацыі вучняў пасля завяршэння навучання і выхавання на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі ў 2022/2023 навучальным годзе.

Пасля завяршэння навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі выніковыя іспыты будуць праводзіцца ў выглядзе выпускных экзаменаў. Абавязковымі з'яўляюцца:

"Беларуская мова" ў пісьмовай форме (выклад);

"Руская мова" ў пісьмовай форме (выклад);

"Матэматыка" ў пісьмовай форме (экзаменацыйная работа);

"Гісторыя Беларусі" ў спалучэнні вуснай і практычнай форм (білет).

Пасля завяршэння навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі выніковыя іспыты будуць праводзіцца ў выглядзе цэнтралізаваных экзаменаў па вучэбных прадметах "Матэматыка", "Беларуская мова" або "Руская мова" па выбары вучня.

Парадак арганізацыі і правядзення цэнтралізаванага экзамену, парадак узаемадзеяння і функцыі юрыдычных асоб, правы і абавязкі асоб, якія ўдзельнічаюць у цэнтралізаваным экзамене, парадак праверкі і ацэньвання экзаменацыйных работ рэгламентуюцца Інструкцыяй па арганізацыі і правядзенні цэнтралізаванага экзамену, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь (вытрымкі з ІНСТРУКЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНА ПІСЬМА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ "Аб арганізацыі ў 2022/2023 навучальным годзе адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў і правядзенні факультатыўных заняткаў пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі», зацверджанага намеснікам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь2.