Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // Раён // Гісторыя

Гісторыя

Тэрыторыя раёна спакон веку прыцягвала людзей добрымі ўмовамі для жыцця – гэта і багатая прырода са мноствам рэк, азёр і лясоў, добрая ўрадлівая глеба і выгаднае геаграфічнае становішча, менавіта праз гэту тэрыторыю праходзілі гандлёвыя шляхі з Еўропы ў Расію, а таксама з Прыбалтыкі ў паўднёвыя краіны. Таму самыя старажытныя знойдзеныя паселішчы людзей на тэрыторыі раёна адносяцца да каменнага веку, якія размяшчаліся каля Калдычэўскага возера і на правым беразе ракі Шчара паміж вёскамі Добры Бор і Колбавічы.

На жаль, да нашых дзён захавалася вельмі мала архітэктурных збудаванняў, якія маглі б шмат што расказаць, але нават тое, што сёння захавалася, тоіць у сабе мноства загадак і гісторый.


Міндоўг, вялікі князь Вялікага Княства Літоўскага

На правым беразе маленькай рачулкі Сэрвач за 800 м на захад ад гарадскога пасёлка Гарадзішча, ва ўрочышчы Гарадок размешчаны археалагічны помнік жалезнага веку «Гарадзішча», але цікавы ён і тым, што, паводле адной з гіпотэз, на гэтым месцы знаходзілася летапісная сталіца князя Міндоўга – Варута. Другі цікавы аб'ект знаходзіцца на беразе другой рачулкі – Мышанкі. Земляныя валы, што захаваліся з 17 стагоддзя, размешчаныя каля вёскі Старая Мыш, якія мясцовыя жыхары называюць «каралеўскім умацаваннем», хоць на самай справе яны не маюць ніякага дачынення да каралеўскай сям'і. З'яўленне гэтай крэпасці звязана з імем выдатнага палітычнага і ваеннага дзеяча ВКЛ Яна Караля Хадкевіча, якому і прыналежалі гэтыя землі. Аднак драўляная крэпасць праіснавала нядоўга і пасля таго як у 1660 годзе была спалена рускімі войскамі, не адбудоўвалася. Аднак равы і земляные валы і сёння ўражваюць сваімі памерамі.

«Бой каля м. Сталовічы»
С. Раманаў 1771г.


Гістарычна так склалася, што наша тэрыторыя, як і ўся наша Беларусь, пастаянна знаходзілася ў гушчы ваенных перыпетый, таму вельмі часта можна сустрэць напаміны пра ваенныя падзеі розных гадоў. Так у Сталовічах можна ўбачыць валун з памятным знакам, які расказвае пра бітву паміж войскамі М. Агінскага і А. Суворава. Хоць колькасная перавага і была на баку Агінскага, але Сувораў, прымяніўшы тактыку начнога бою, атрымаў поўную перамогу. За гэту бітву Сувораў атрымаў ордэн Аляксандра Неўскага.

Недалёка ад в. Мілавіды каля дарогі стаіць мемарыяльная капліца ў памяць пра падзеі, што адбыліся тут у 1863 годзе. 145 гадоў таму тут адбылася бітва паміж часцямі рэгулярнай расійскай арміі і паўстанцкімі войскамі К. Каліноўскага. Гэта падзея засталася б радавой, калі б не поўная перамога паўстанцаў над расійскімі войскамі, якія пераўзыходзілі ва ўзбраенні і абучанасці.

Мемарыяльная капліца на месцы Мілавідскай бітвы


Ваенныя могілкі часоў I сусветнай вайны

Першая сусветная вайна таксама пакінула свой след на баранавіцкай зямлі. Тут на працягу 1915-1917 гадоў праходзіла лінія фронту, якая падзяліла раён на ўсходнюю і заходнюю часткі. Таму, проста гуляючы па лесе, недзе ў раёне вёскі Арабаўшчына, можна папросту наткнуцца на артылерыйскі капанір або дзот.

Артылерыйскі капанір часоў I сусветнай вайны

Баі ішлі бязлітасныя, і як напамін пра тыя страшныя падзеі захаваліся ваенныя могілкі, як з расійскага боку, так і іх сапернікаў. Але нават праз больш як 80 гадоў наша зямля адкрывае новыя не ўлічаныя пахаванні, як гэта адбылося ў 2004 годзе, калі воіны 52-га спецыялізаванага пошукавага батальёна знайшлі масавае пахаванне часоў Першай сусветнай вайны каля вёскі Скробава, дзе восенню 1917 года германскія войскі прымянялі газавую зброю.

Адкрыццё мемарыяла ў в. Русіно 9 мая 2007г.

Яшчэ большую разруху і магільных узгоркаў пакінула пасля сябе на баранавіцкай зямлі Другая сусветная вайна. На яе тэрыторыі фашысцкімі акупантамі былі арганізаваны два лагеры смерці ў вёсцы Лясная і Калдычэва. За час існавання гэтых лагераў смерці фашысты закатавалі і знішчылі больш за 110 тысяч ваеннапалонных і мірных жыхароў. Страшны лёс Хатыні паўтарыла 2 мая 1943 года вёска Застарынне, дзе над мірнымі жыхарамі была ўчынена зверская расправа - 382 чалавекі былі спалены і забіты ў гэты крывавы дзень. З 115 дамоў, што былі ў пачатку вайны, уцалела толькі 19.

Вогненны смерч вайны прайшоўся па многіх вёсках нашага раёна.

У вёсцы Колбавічы з 85 дамоў спалена 80, а з 312 жыхароў загінулі 162.

У вёсцы Пачапава з 83 дамоў было знішчана 64, з 311 жыхароў загінуў 41 чалавек.

Вёска Адахаўшчына. З 76 дамоў уцалела толькі 4. І гэты сумны спіс можна прадаўжаць.


Адкрыццё 3 ліпеня 2007 г. мемарыяла загінулым у Калдычэўскім лагеры смерці

У памяць аб земляках, аб тых, хто загінуў у засценках канцлагераў, і воінах, загінулых у час баёў на баранавіцкай зямлі, узведзены 99 помнікаў, манументаў і мемарыяльных дошак. Кожны год з'яўляюцца новыя помнікі, адкрываюцца новыя мемарыялы і мемарыяльныя дошкі. Памяць пра тыя страшныя дні будзе жыць у сэрцах людзей яшчэ доўгія гады.

На жаль, і ў мірны час гісторыя раёна адзначана трагічнымі датамі.

Помнік У. Карвату ў в. Арабаўшчына

23 мая 1996 года вячэрнюю цішыню вёсак Арабаўшчына і Гацішча парушыў страшнай сілы ўзрыў, што абарваў жыццё лётчыка, падпалкоўніка Уладзіміра Мікалаевіча Карвата, які адвёў знішчальнік, што выйшаў з-пад кантролю, далей ад гэтых населеных пунктаў. За гэты подзвіг падпалкоўніку Уладзіміру Карвату прысвоена званне Героя Беларусі пасмяротна.

Помнік землякам, загінулым на франтах вайны, у пас. Жамчужны адкрыты ў гонар 65-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

1939 – 1944 гады

17 верасня 1939 года адбылося гістарычнае ўз'яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі. Жыхары баранавіцкай зямлі з радасцю сустракалі вызваленчую Чырвоную Армію.

Праз чатыры дні пасля вызвалення раёна выйшаў першы нумар газеты «Голос рабочего» - друкаваны орган часовага кіравання г. Баранавічы і Баранавіцкага павета.

1939 – 1944 гады

Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР аб утварэнні раёнаў у Баранавіцкай вобласці ад 15 студзеня 1940 года апублікаваны ў газеце «Чырвоная звязда».

1939 – 1944 гады

Пераўтварэнне вёскі на тэрыторыі Баранавіцкага раёна (у сучасных межах) пачало ажыццяўляцца пасля ўз'яднання заходніх абласцей Беларусі з БССР восенню 1939 г.

У 1939 г. арганізаваны першы саўгас «Вольна-Чэрніхава».

У 1940-1941гг. ствараюцца калгасы:

калгас «Новае жыццё», в. Трацэвічы Скробаўскага с/с Гарадзішчанскага р-на;

калгас «Чырвоны партызан», в. Высадавічы Скробаўскага с/с Гарадзішчанскага р-на;

калгас імя Молатава, в. Свіраны Лотвіцкага с/с Навамышскага р-на;

калгас «1 мая», в. Палонка Палонкаўскага с/с Навамышскага р-на;

калгас імя Леніна, в. Звераўшчына Лотвіцкага с/с Навамышскага р-на;

калгас «Новы шлях», Гарадзішчанскага р-на;

калгас «Бальшавік», в. Падлясейкі Падлясейскага с/с Гарадзішчанскага р-на;

калгас імя Леніна, в. Стайкі Мядзеневіцкага с/с Гарадзішчанскага р-на;

калгас «17 верасня», в. Іванкавічы Люшнеўскага с/с Навамышскага р-на;

калгас імя Чапаева Паланэчкаўскага с/с Гарадзішчанскага р-на.

 

1939 – 1944 гады 

У час акупацыі нямецка-фашысцкімі войскамі на тэрыторыі Баранавіцкага раёна дзейнічалі два лагеры смерці для ваеннапалонных у в. Лясная і для мірных жыхароў у в. Калдычэва, дзе было знішчана больш за 110 тысяч чалавек.

Калдычэўскі канцлагер. Фота 1944 г. (З фондаў БКМ НВФ-9403)

Магіла ахвяр Калдычэўскага канцлагера, адкрытая Баранавіцкай гарадской камісіяй у садзейнічанні ў рабоце Дзяржаўнай надзвычайнай камісіі па расследаванні і ўстанаўленні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Фота 1944 г. (З фондаў БКМ НВФ-8587).



1939 – 1944 гады

Партызаны Баранавіцкага злучэння ў роднай вёсцы пасля яе вызвалення. Фота 1944 г. (З фондаў БКМ НВФ-7765)

Савецкія воіны праходзяць па вуліцах вызваленага г. Баранавічы.

Фота 8 ліпеня 1944 г. (З фондаў БКМ НВФ-7772)

50-80-я гады

Стагаванне сена ў калгасе імя Калініна (З фондаў БКМ КП-5121)

Птушыны двор у саўгасе «1-е Мая» Баранавіцкага раёна фота 1959 г.

(З фондаў БКМ КП-3686)

50-80-я гады

Выпрабаванне складаных малатарань (З фондаў БКМ КП-416)

Брыгадзір трактарнай брыгады МТС праводзіць палітінфармацыю.

(З фондаў БКМ КП-418)

Сяўба ў калгасе імя Сталіна. Фота 1953 г. (З фондаў БКМ КП-414)

Н. П. Гольшава і П. А. Чарнамаз – лепшыя даяркі, здаюць малако падлікоўшчыцы Н. Далмат. Калгас імя Панамарэнкі 1956 г. (З фондаў БКМ КП-2579)

Героі сацыялістычнай працы Велянко М. Л., Качэрга В. М. і Светлік М. Л. на ўборцы ўраджаю. Эксперыментальная база «Вольна-Чэрніхава» 1965 г. (З фондаў БКМ КП-4150)

Вільчкоўскі Б. Б. – старшыня калгаса «Іскра». Герой Сацыялістычнай працы (пасмяротна)

На будаўнічай пляцоўцы птушкафабрыкі «Дружба» 1979 г.


Дэлегацыя перадавікоў Баранавіцкага раёна ў г. Мінску (пач. 80-х)

I сакратар Баранавіцкага РК КПБ Н. В. Дамінікан размаўляе з галоўным ветурачом саўгаса-камбіната «Мір» Ляўко В. Л. і галоўным тэхнолагам Кокашам А. Н. (пачатак 80-х)