Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // Навіны

Дзе ў Баранавіцкім раёне можна даведацца пра гісторыю падушак

17/10/2023 10:10
 

Днямі ў Баранавіцкім раённым Цэнтры рамёстваў адбылася прэзентацыя выставы «А пад падушкай сон прылёг на бачок». Сярод экспанатаў – вышытыя вырабы мясцовых майстрых, дакументальныя фотаздымкі і інсталяцыя традыцыйнага беларускага спальнага месца.

podushki_3.jpg

Пачалося мерапрыемства з тэатралізаванай замалёўкі «Спі, мая дзетачка» у выкананні загадчыка Жамчужненскага СДК Алены Пячко і ўдзельнікаў узорнага ансамбля танца «Вясёлка» гэтага сельскага Дома культуры.

podushki_5.jpg

Загадчык раённага Цэнтра рамёстваў Сяргей Майсеня распавёў гасцям мерапрыемства пра гісторыю ўзнікнення падушак, расказаў пра іх разнастайнасць і спосабы выкарыстання. Паведаміў пра звычаі і абрады, звязаныя з такім звычайным і звыклым для кожнага з нас прадметам побыту.

podushki_2.jpg

podushki_4.jpg

Першымі наведвальнікамі выставы сталі начальнік аддзела культуры райвыканкама Аксана Шчэрба, а таксама навучэнцы 5-га класа Русіноўскай сярэдняй школы са сваім класным кіраўніком. 

podushki.jpg

Пасля прэзентацыі з мэтай папулярызацыі і захавання народных мастацкіх рамёстваў праз перадачу свайго вопыту кіраўнік гуртка раённага Цэнтра рамёстваў Наталля Хілько правяла для дзяцей майстар-клас па мастацкім роспісе «Кветкі на падушцы».