Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // Навіны

Фінал адбору на конкурсы "Славянскага базару" пройдзе ў Іванаве 15 сакавіка

06/02/2025 16:02
6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства культуры праводзіць фінал нацыянальнага адбору да конкурсаў XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства.

Фінал нацыянальнага адбору да міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2025" і міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2025" пройдзе 15 сакавіка ў культурнай сталіцы Беларусі 2025 года - горадзе Іванава на базе Іванаўскага раённага Цэнтра культуры і народных традыцый.

"14 сакавіка плануецца заезд удзельнікаў у Іванава і папярэднія рэпетыцыі, 15 сакавіка ў 12.00 - канцэрт-праслухоўванне ўдзельнікаў нацыянальнага адбору да дзіцячага музычнага конкурсу і ў 17.00 - канцэрт-праслухоўванне ўдзельнікаў да конкурсу выканаўцаў эстраднай песні з удзелам папулярных артыстаў эстрады", - расказалі арганізатары.

Змагацца за права прадставіць Беларусь на знакамітым форуме будуць два дзясяткі фіналістаў, якія прайшлі папярэднія адборы. Прамая трансляцыя мерапрыемстваў будзе арганізавана Белтэлерадыёкампаніяй.-0-