Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // Навіны

У Беларусі абноўлены пералік месцаў, дзе можна правесці перачэпку транспарту і перагрузку тавараў

29/11/2024 08:11
У Беларусі абноўлены пералік месцаў, у якіх можна ажыццяўляць перачэпку транспартных сродкаў і перагрузку тавараў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ДМК.

Змяненні прадугледжаны пастановай Савета Міністраў ад 25 лістапада 2024 года нумар 870, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

З пераліку выключаны пункт мытнага афармлення "Ліда-аўта", пры гэтым спіс дапоўнены складам часовага захоўвання "Беняконі-ТЛЦ". Тут магчыма правядзенне грузавых аперацый як па перачэпцы, так і па перагрузцы.

У спецыяльна ўстаноўленым месцы на складзе часовага захоўвання "Катлоўка" будзе магчыма не толькі перачэпка, але і перагрузка. А зона чакання "Урбаны" на беларуска-латвійскай граніцы выключана са спіса.

Палажэнні пастановы ўступяць у сілу 8 снежня 2024 года.

Усяго ў рэспубліцы функцыянуе 22 спецыяльна ўстаноўленыя месцы для перачэпкі і перагрузкі: 6 у рэгіёне дзейнасці Брэсцкай мытні, 11 - Гродзенскай рэгіянальнай і 5 - Віцебскай.-0-