Кіраўнік спраў райвыканкама
Ланкуць Галіна Уладзіславаўна
тэл.: (+375 163) 46-04-60
Ланкуць Галіна Уладзіславаўна нарадзілася
20 красавіка 1962 года ў горадзе Паставы Віцебскай вобласці.
У 1985 годзе скончыла Беларускі ордэна
Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны інстытут, у 2007 годзе — ІПК і ПК АПК
Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта.
З 1985 па 1986 год працавала інжынерам
Пастаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Віцебскай вобласці.
З 1986 па 1987 год – кантралёр
радыёапаратуры філіяла Віленскага завода радыёдэталей у г. Паставы Віцебскай
вобласці.
З 1987 па 1991 год – інжынер стандартнай
выпрабавальнай лабараторыі, інжынер па кантролі якасці, інжынер-тэхнолаг завода
«БЕЛІТ» у г. Паставы Віцебскай вобласці.
З 1991 па 1996 год – інжынер-канструктар
завода аптычнага станкабудавання НПМГП «КОНТЭКС» Гродзенскай вобласці.
З 1996 па 2000 год спецыяліст, галоўны
спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Пастапоўскага
райвыканкама Віцебскай вобласці.
З 2000 па 2007 год – галоўны эканаміст
упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Баранавіцкага райвыканкама.
З 2007 па 2013 год — начальнік упраўлення
эканомікі Баранавіцкага аблвыканкама.
З чэрвеня 2013 года – упраўляючы справамі
Баранавіцкага райвыканкама.
Кіруе адміністрацыйна-гаспадарчай
дзейнасцю раённага выканаўчага камітэта.Вядучыя пытанні:
- кантроль за выкананнем плана работы
раённага выканаўчага камітэта;
- каардынацыя работы структурных
падраздзяленняў райвыканкама, сельскіх выканаўчых камітэтаў раёна па выкананню
Правілаў працоўнага распарадку і Правілаў унутранага працоўнага распарадку
райвыканкама;
- арганізацыйна-гаспадарчае забеспячэнне
правядзення пасяджэнняў, сесій, апаратных пасяджэнняў выканаўчых камітэтаў і
абласных мерапрыемстваў, прыём дэлегацый (замежных, дзяржаўных і іншых органаў
дзяржаўнай улады і кіравання);
- транспартнае абслугоўванне раённага
выканаўчага камітэта;
- утрыманне і ахова будынка райвыканкама;
- матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне
апарата райвыканкама;
- справаводства;
- кантроль за своечасовасцю здачы
дакументаў у архіў структурнымі падраздзяленнямі райвыканкама;
- разгляд зваротаў грамадзян і юрыдычных
асоб, якія паступілі ў раённы выканаўчы камітэт;
- арганізацыя асабістага прыёму грамадзян
і юрыдычных асоб, работы інфармацыйна-даведачнай службы райвыканкама па заяўным
прынцыпе “адно акно”;
- кантроль за выкананнем рашэнняў раённага
выканаўчага камітэта, распараджэнняў, даручэнняў старшыні райвыканкама;
- каардынацыя работы структурных
падраздзяленняў райвыканкама па пытаннях інфармацыйных тэхналогій і ўліку
дакументаў абмежаванага абароту;
- своечасовасць прадстаўлення матэрыялаў,
што выносяцца на пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, іх якасць;
- адміністрацыйная камісія райвыканкама.
Ажыццяўляе кантроль за выкананнем
патрабаванняў Дырэктыў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іншых нарматыўных
прававых актаў Рэспублікі Беларусь у сферы дзейнасці.Узначальвае камісіі,
саветы, групы, якія ўтвараюцца рашэннем раённага выканаўчага камітэта,
распараджэннем старшыні райвыканкама.
Кіруе выкананнем Дзяржаўных праграм па
напрамку дзейнасці.
Кіруе дзейнасцю:
- аддзел запісу актаў грамадзянскага стану
райвыканкама;
- аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян
і юрыдычных асоб райвыканкама;
- юрыдычны аддзел;
- групы ўліку і справаздачнасці
райвыканкама;
- тэхнічны персанал райвыканкама;
- аддзелы праграмна-інфармацыйнага
забеспячэння і справаводства райвыканкама.