Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // Кіраўніцтва // Намеснікі старшыні // Намеснік старшыні райвыканкама - Гарноўскі Дзяніс Генадзьевіч

Намеснік старшыні райвыканкама - Гарноўскі Дзяніс Генадзьевіч

 


Гарноўскі Дзяніс Генадзьевіч





тэлефон: +(375 163) 65-47-30




Аналізуе, распрацоўвае і ўкараняе агульную стратэгію сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна;

каардынуе работу структурных падраздзяленняў райвыканкама ў частцы эканамічнага развіцця раёна;

курыруе пытанні эканомікі, маёмасных адносін, безнаяўных разлікаў, статыстыкі і аналізу, прадпрымальніцтва і інвестыцыйнай палітыкі, страхавой дзейнасці, знешнеэканамічных і раённых сувязей, інавацыйнай дзейнасці, дзяржаўных закупак, гандлю, паслуг насельніцтву, прыдарожнага сэрвісу (у частцы гандлю і грамадскага харчавання), абароны правоў спажыўцоў.


Вядзе пытанні:


  • каардынацыі работы структурных падраздзяленняў райвыканкама ў частцы эканамічнага развіцця раёна;
  • работы сельвыканкамаў па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця тэрыторый, гандлёвага, бытавога абслугоўвання, забеспячэння насельніцтва торфабрыкетам;
  • работы прадпрыемстваў і арганізацый прамысловасці, грамадскага харчавання, гандлю, бытавога абслугоўвання і сферы паслуг, арганізацый усіх форм уласнасці, Баранавіцкага раённага вузла паштовай сувязі Брэсцкага філіяла Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта»;
  • распрацоўкі асноўных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, стварэння новых рабочых месцаў;
  • сістэматычнага аналізу, выпрацоўкі і прыняцця аператыўных мер па выкананні праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця;
  • фінансава-эканамічнага развіцця арганізацый курыруемых галін;
  • статыстыкі і аналізу;
  • кіравання дзяржаўнай маёмасцю і прыватызацыі;
  • уладальніцкага нагляду ў гаспадарчых таварыствах, акцыі (долі ў статутных фондах) якіх знаходзяцца ва ўласнасці раёна;
  • прадпрымальніцтва малога і сярэдняга бізнесу;
  • абароны правоў спажыўцоў;
  • знешнеэканамічных сувязей;
  • інвестыцыйнай дзейнасці на тэрыторыі раёна;
  • цэнаўтварэння;
  • грашовага абарачэння;
  • работы з неплацежаздольнымі арганізацыямі раёна;
  • нарыхтоўкі (закупкі) дзікарослых раслін (грыбоў, ягад, тэхнічнай і лекавай сыравіны);
  • рэфармавання, рэарганізацыі, ліквідацыі прадпрыемстваў, размешчаных на тэрыторыі раёна;
  • узаемадзеяння з банкамі ў частцы абслугоўвання і крэдытавання арганізацый курыруемых галін і інвестыцыйных праектаў;
  • уліку  і кантролю за выкарыстаннем аб'ектаў, якія знаходзяцца ва ўласнасці раёна;
  • размеркавання працоўных рэсурсаў і садзейнічання занятасці насельніцтва;
  • аховы працы;
  • рэгістрацыі і ліквідацыі суб'ектаў гаспадарання;
  • дзейнасці садоўніцкіх таварыстваў;
  • выдачы ліцэнзіі індывідуальным прадпрымальнікам і юрыдычным асобам;
  • своечасовай выплаты на прадпрыемствах, у арганізацыях раёна заработнай платы;
  • раённага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях;
  • папярэджання эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва);
  • рэгулявання дзяржаўных закупак і закупак за кошт уласных сродкаў;
  • развіцця камерцыйных арганізацый;
  • спісання маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Баранавіцкага раёна;
  • уключэння ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Баранавіцкага раёна;
  • кансервацыі асноўных сродкаў;
  • лічбавай эканомікі;
  • расходавання падпарадкаванымі арганізацыямі грашовых сродкаў на ажыццяўленне закупак імпартных тавараў.



Забяспечвае ўзаемадзеянне райвыканкама з:

  • Баранавіцкім раённым спажывецкім таварыствам;
  • інспекцыяй Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Баранавіцкім раёне;
  • аддзелам статыстыкі г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Брэсцкай вобласці;
  • Баранавіцкім міжраённым аддзелам Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь;
  • прадстаўніцтвам Белдзяржстраха па г. Баранавічы і Баранавіцкім раёне;
  • Баранавіцкім раённым вузлом паштовай сувязі Брэсцкага філіяла Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта»;
  • Адкрытым акцыянерным таварыствам «ТБЗ Ляхавіцкі».



Ажыццяўляе кантроль за выкананнем патрабаванняў:

  • Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2012 г. № 6 «Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці»;
  • Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва»;
  • Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 2017 г. № 8 «Аб развіцці лічбавай эканомікі»;
  • Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 3 «Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы»;
  • Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2014 г. № 4 «Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь».
  • Узначальвае камісіі, саветы, групы, створаныя рашэннем райвыканкама, распараджэннем старшыні райвыканкама.
  • Ажыццяўляе кіраўніцтва выканання Дзяржаўных праграм па напрамку дзейнасці.



Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю:

  • аддзела эканомікі;
  • упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (у частцы пытанняў удасканалення сістэмы аплаты працы і ўзмацнення матывацыі ў галінах эканомікі, удасканалення нарміравання працы і выкарыстання працоўных рэсурсаў, экспертызы, аховы працы, працоўных адносін, занятасці насельніцтва)