БАРАНАВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БАРАНАВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Кіраўніцтва // Старшыня раённага выканаўчага камітэта

Старшыня раённага выканаўчага камітэта



Жук Раман Барысавіч



прыёмная: (+375 163) 67-56-75

факс: (+375 163) 67-56-75


Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама.

Размяркоўвае абавязкі паміж першым намеснікам старшыні райвыканкама — начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні, намеснікамі старшыні райвыканкама і кіраўніком спраў райвыканкама, каардынуе іх дзейнасць.

Прымае кадравыя рашэнні.


Вядзе пытанні:

сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна;

рэалізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі;

ажыццяўлення ў сістэме органаў мясцовага кіравання і самакіравання сельскімі выканаўчымі камітэтамі (далей – сельвыканкам) сваіх паўнамоцтваў;

абароны дзяржаўных сакрэтаў;

мабілізацыйнай падрыхтоўкі эканомікі;

папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый;

тэрытарыяльнай і грамадзянскай абароны;

забеспячэння законнасці і грамадскай бяспекі;

каардынацыі дзейнасці на тэрыторыі раёна адміністрацыйных, праваахоўных і кантралюючых органаў;

камісіі па процідзеянні карупцыі Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэта;

камісіі па прысваенні класаў дзяржаўным служачым райвыканкама, сельвыканкамаў;

камісіі па атэстацыі дзяржаўных служачых апарату райвыканкама, яго структурных падраздзяленняў, работнікаў сельвыканкамаў, кіраўнікоў прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый раёна;

раённага Савета па дэмаграфічнай бяспецы;

раённага каардынацыйнага Савета па ахове гісторыка-культурнай спадчыны.



Забяспечвае ўзаемадзеянне райвыканкама з:

Баранавіцкім раённым Саветам дэпутатаў;

Баранавіцкай міжраённай пракуратурай Брэсцкай вобласці;

судом Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы;

Баранавіцкім міжраённым аддзелам упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці;

Баранавіцкім міжраённым камітэтам дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці;

Баранавіцкім міжраённым аддзелам упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці;

ваенным камісарыятам г. Баранавічы, Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў;

Баранавіцкім гарадскім і раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях;

цэнтрам банкаўскіх паслуг нумар 127 адкрытага акцыянернага таварыства «Беларусбанк» у г. Баранавічы;

разлікова-касавым цэнтрам нумар 30 у г. Баранавічы філіяла адкрытага акцыянернага таварыства «Белаграпрамбанк» Брэсцкага абласнога ўпраўлення.

Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю:

аддзела арганізацыйна-кадравай работы;

фінансавага аддзела;

аддзела ўнутраных спраў


Інтэрнэт рэсурсы

Карысныя спасылкі