Пра раён
Баранавіцкі
раён – гасцінны і шчодры куточак нашай цудоўнай краіны, гэта ўнікальны край з
багатай гісторыяй, дзе беражліва захоўваюцца і прымнажаюцца закладзеныя
традыцыі, гэта тэрыторыя нястомных працаўнікоў, таленавітых людзей, стараннямі
якіх ствараецца ўсё самае лепшае і добрае.
Баранавіцкая вобласць прайшла складаны, але
слаўны шлях станаўлення і развіцця. Разам з усёй краінай змагаўся на палях
бітваў, аднаўляў народную гаспадарку. За гэтыя гады змянілася тэрыторыя
вобласці, інтэнсіўна развівалася эканамічная і сацыяльна-культурная сферы.
Шчырая
і самаадданая любоў да роднай зямлі, мудрасць і шчодрасць людзей усіх
нацыянальнасцей, якія дружна жывуць у краі, стойкі характар — тыя галоўныя
рысы нашага народа, дзякуючы якім жыве і будзе жыць Баранавіцкі раён.
Сёння
рэгіён дынамічна развіваецца і з'яўляецца адным з буйнейшых вытворцаў
сельскагаспадарчай прадукцыі ў Брэсцкай вобласці. Спецыялізуецца на вытворчасці збожжа,
масланасення рапсу, цукровых буракоў, бульбы, агародніны, ільновалакна, малака,
мяса буйной рагатай жывёлы і птушкі, свініны, курыных яек.
Ідучы
ў нагу з часам, укараняюцца інавацыі і перадавыя тэхналогіі, павышаецца
культура земляробства.
Дзякуючы
карпатлівай працы хлебаробаў, іх адказнасці, уменню разумна і пісьменна весці
сельскагаспадарчыя работы ў вобласці дасягаюцца дастойныя вынікі.
Мы
маем права ганарыцца сваім мінулым і сучасным, можам смела глядзець у будучыню.
І толькі ад нас залежыць, якой будзе наша родная зямля заўтра, якой яе ўбачаць
нашы дзеці і ўнукі.