БАРАНАВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БАРАНАВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Кіраўніцтва // Намеснікі старшыні // Намеснік старшыні райвыканкама - Дайко Аляксандр Канстанцінавіч

Намеснік старшыні райвыканкама - Дайко Аляксандр Канстанцінавіч


Дайко Аляксандр Канстанцінавіч


тэлефон: +375 163 65-46-89

факс: +375 163 64-06-10


Ажыццяўляе кіраўніцтва будаўнічым, паліўна-энергетычным комплексам і дарожнай гаспадаркай раёна, жыллёва-камунальнай гаспадаркай, транспартам і сувяззю;

каардынацыю дзейнасці службаў па прадухіленні і ліквідацыі наступстваў аварый і стыхійных бедстваў, у тым ліку пытанні ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.

Вядзе пытанні:

  • развіцця жыллёвага фонду і жыллёвай гаспадаркі;
  • архітэктуры, будаўніцтва, рамонту і эксплуатацыі жыллёвага фонду;
  • уліку і размеркавання жылой плошчы асобам, маючым патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, у тым ліку дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў;
  • прадастаўлення бязвыплатных жыллёвых субсідый;
  • уліку і скарачэння колькасці пустуючых і старых дамоў;
  • дзяржаўнага будаўнічага нагляду на тэрыторыі раёна;
  • правядзення падрадных таргоў (тэндараў) у будаўніцтве;
  • размяшчэння і будаўніцтва аб'ектаў на тэрыторыі раёна, кантроль якасці работ, што выконваюцца;
  • распрацоўкі горадабудаўнічых праектаў;
  • выканання зямельнага заканадаўства грамадзянамі, якія атрымалі зямельныя ўчасткі для будаўніцтва і абслугоўвання індывідуальных жылых дамоў;
  • дзейнасці гаражных кааператываў;
  • утрымання аўтамабільных дарог і развіцця транспартнай сеткі раёна;
  • арганізацыі транспартнага абслугоўвання;
  • бяспекі дарожнага руху;
  • электрыфікацыі і электразабеспячэння, газіфікацыі, водазабеспячэння, водаадвядзення, забеспячэння патрэбнасці насельніцтва ў пітной вадзе, цеплазабеспячэння;
  • нагляду за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў, энергазберажэння;
  • размяшчэння сродкаў рэкламы;
  • збору (перапрацоўкі, утылізацыі) другасных матэрыяльных рэсурсаў і камунальных адходаў;
  • мадэрнізацыі курыруемых арганізацый;
  • паслуг сувязі і інфарматызацыі;
  • захавання санітарнага стану садоўніцкіх таварыстваў, гаражных кааператываў на тэрыторыі раёна;
  • добраўпарадкавання і азелянення тэрыторыі раёна;
  • своечасовай выплаты заработнай платы работнікам арганізацый курыруемых галін;
  • падрыхтоўкі народнагаспадарчага комплексу, аб'ектаў сацыяльнай сферы да ацяпляльнага перыяду, работы ў надзвычайных і зімовых умовах;
  • прадухілення і ліквідацыі наступстваў аварый і стыхійных бедстваў.


Забяспечвае ўзаемадзеянне райвыканкама з:

  • Камунальным унітарным шматгаліновым вытворчым прадпрыемствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Баранавіцкая раённая ЖКГ»;
  • Даччыным камунальным унітарным прадпрыемствам па капітальным будаўніцтве «УКБ Баранавіцкага раёна»;
  • Дзяржаўным унітарным спецыялізаваным будаўнічым прадпрыемствам «Баранавіцкая СПМК-3»;
  • Баранавіцкім дарожным рамонтна-будаўнічым упраўленнем № 136 філіяла камунальнага ўнітарнага прадпрыемства па праектаванні, утрыманні, рамонце і будаўніцтве мясцовых аўтамабільных дарог «Брэстаблдарбуд»;
  • Дарожна-эксплуатацыйным упраўленнем № 24 філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства аўтамабільных дарог «Брэстаўтадар»;
  • Адкрытым акцыянерным таварыствам «Брэстаблаўтатранс»;
  • Адкрытым акцыянерным таварыствам «Аўтобусны парк г. Баранавічы»;
  • філіялам «Баранавіцкае вытворчае ўпраўленне» ВУ «Баранавічыгаз»;
  • Баранавіцкім сельскім раёнам электрычных сетак філіяла Брэсцкага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Брэстэнерга»;
  • Баранавіцкім занальным вузлом электрасувязі Брэсцкага філіяла Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам».


Ажыццяўляе кантроль за выкананнем патрабаванняў:

  • Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 сакавіка 2019 г. № 7 «Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны»;
  • Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 сакавіка 2019 г. № 8 «Аб прыярытэтных напрамках развіцця будаўнічай галіны».


Узначальвае камісіі, саветы, групы, створаныя рашэннем райвыканкама, распараджэннем старшыні райвыканкама.

 Ажыццяўляе кіраўніцтва выканання Дзяржаўных праграм па напрамку дзейнасці.

Ажыццяўляе кіраванне дзейнасцю: аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама

 

Інтэрнэт рэсурсы

Карысныя спасылкі