БАРАНАВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БАРАНАВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Навіны

Актуалізаваны патрабаванні да зместу і якасці сацпаслуг

23/07/2024 16:37

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Актуалізаваны патрабаванні да зместу і якасці сацыяльных паслуг, што аказваюцца ў рамках дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў у галіне сацыяльнага абслугоўвання. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны нумар 37 ад 3 чэрвеня 2024 года, паведамляе БЕЛТА.

Як растлумачылі ў профільным міністэрстве, гэтыя патрабаванні прымяняюцца да сацыяльных паслуг усіх пастаўшчыкоў сацыяльных паслуг, уключаючы недзяржаўныя арганізацыі, індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асоб, якія аказваюць сацыяльныя паслугі.

Пастановай зацверджаны патрабаванні да зместу і якасці сацыяльных паслуг, што аказваюцца ў дыстанцыйнай форме сацыяльнага абслугоўвання, цэнтрамі часовага знаходжання асоб без пэўнага месца жыхарства, Рэспубліканскім рэабілітацыйным цэнтрам для дзяцей-інвалідаў.

Акрамя таго, зменены патрабаванні да зместу паслуг сядзелкі, дзённага нагляду, персанальнага асістэнта з улікам правапрымяняльнай практыкі.-0-

Усе навіны

Інтэрнэт рэсурсы

Карысныя спасылкі