БАРАНАВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БАРАНАВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Навіны

Бібліятэчны фэст адбыўся ў Баранавіцкім раёне. Як гэта было

04/07/2023 09:21

Бібліятэчная прафесія здольна аб’яднаць не толькі чытачоў, але і тых, хто сам непасрэдна звязаны з напісаннем літаратурных твораў. Менавіта такое яднанне адбылося ў парку ля цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Я. Чачота падчас правядення бібліятэчнага фэсту “БібліяКомпас: арыенцір на карыстальніка”.
rajonnaya-biblioteka-1.jpg
Праводзіцца ён ужо ў другі раз і на сеняшні момант гэта маштабнае мерапрыемства можна з упэўненасцю назваць сапраўдным брэндам раённай бібліятэчнай сістэмы. Амаль чатыры гадзіны бясконцай творчасці праляцелі як адно імгненне, напоўненае мілагучнымі вершамі і спевамі. А дзяліліся с гледачамі часцінкай свайго таленту прадстаўнікі творчай суполкі з розных куткоў нашае краіны.

rajonnaya-biblioteka-2.jpgrajonnaya-biblioteka-3.jpgrajonnaya-biblioteka-4.jpg

На музыкальна-паэтычнай пляцоўцы Нясвіжскую цэнтральную раенную бібліятэку імя Паўлюка Пранузы прадстаўлялі ўдзельнікі літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі”, Карэліцкую раённую біблятэку – маладая таленавітая дзяўчына Яраслава Манкевіч, горад Лунінец прадставілі ўжо знаемыя нашым чытачам члены народнага клуба “Літаратурная правінцыя”, а горад Ляхавічы падрыхтаваў паэтычна-музычны падарунак ад Глеб Ларысы, Сяргея Купчынскага і арт-гурта “Счастливый случай”.

rajonnaya-biblioteka-6.jpgrajonnaya-biblioteka-12.jpg

Парадаваў разнастайнай праграмай і горад Баранавічы. Сваю творчасць на суд гледачоў прадставілі ўдзельнікі літаратурнага клуба “Ліра”, літаратурна-творчага аб’яднання “Купальскія зоры” і народны клуб аўтарскай песні “Ваганты”. Канешне ж, бібліятэчны фэст не мог абысціся і без удзельнікаў аматарскага аб’яднання “Строкі”, якое дзейнічае на базе ЦРБ імя Яна Чачота. Сваім талентам шчодра дзяліліся Аляксандр Лазюк, Святлана Танюкевіч, Марына Лукошка і Кацярына Лайша. 
rajonnaya-biblioteka-8.jpg
rajonnaya-biblioteka-11.jpgrajonnaya-biblioteka-14.jpgrajonnaya-biblioteka-15.jpg

Але папулярызацыя творчасці мясцовых паэтаў – гэта не адзіная мэта, якую ставілі перад сабой арганізатары фэсту. Абмен вопытам у галіне літаратурнага краязнаўства стала другой мэтай сярод прадстаўнікоў бібліятэчнай справы. Таму ўвазе усіх, хто цікавіцца гісторыяй родных мясцін, яе традыцыямі і дасягненнямі, былі прапанаваны кніжныя выставы і экспазіцыі, поўныя каштоўных матэрыялаў. 

rajonnaya-biblioteka-5.jpgrajonnaya-biblioteka-7.jpgrajonnaya-biblioteka-9.jpgrajonnaya-biblioteka-10.jpgrajonnaya-biblioteka-13.jpg

Увогуле бібліятэчны фэст і падобныя яму мерапрыемствы заўжды нагадваюць кожнаму з нас, як шмат усебакова таленавітых людзей жыве на нашай зямлі. І не важна, колькі год чалавеку, якога ен полу і сацыяльнай прыналежнасці – пакуль палымнее ў яго сэрцы агенчык пад назвай літаратура, музыка, паэзія, дагэтуль будзе існаваць прыгажосць, шчырасць, любоў і пяшчота сярод нас.

Усе навіны

Інтэрнэт рэсурсы

Карысныя спасылкі