БАРАНАВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БАРАНАВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Эканоміка // Iнвестару // Продаж пакетаў акцый (долей) акцыянерных таварыстваў

Продаж пакетаў акцый (долей) акцыянерных таварыстваў

Продаж пакетаў акцый (долей) акцыянерных таварыстваў

Увазе інвестараў!

Баранавіцкі райвыканкам праводзіць пошук зацікаўленых у набыцці дзяржаўных актываў: пакетаў акцый (долей) акцыянерных таварыстваў.

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 1993 года № 2103-XII «Аб прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці і пераўтварэнні дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы» права набываць акцыі маюць фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, юрыдычныя асобы Рэспублікі Беларусь, за выключэннем дзяржаўных арганізацый і гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх колькасць акцый (памер долі), прыналежных Рэспубліцы Беларусь і (або) яе адміністрацыйна-тэрытарыяльным адзінкам, перавышае 50 працэнтаў, замежныя дзяржавы і іх адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, міжнародныя арганізацыі, замежныя юрыдычныя асобы, а таксама замежныя арганізацыі, якія не з'яўляюцца юрыдычнымі асобамі.

Ніжэй прадстаўлены пералік акцыянерных таварыстваў, што маюць патрэбнасці ў інвестыцыях, пакеты акцый якіх могуць быць прапанаваны інвестарам для продажу. Для пакетаў акцый, прапануемых да продажу па конкурсе, вызначаны рамачныя ўмовы продажу (інвесціраванне ў развіццё пэўных відаў вытворчасцей, захаванне рабочых месцаў і павелічэнне колькасці работнікаў, захаванне іншых сацыяльных гарантый работнікаў, захаванне на працягу пэўнага перыяду профілю дзейнасці таварыства, перапрафіляванне са згоды адпаведнага выканаўчага камітэта), канчатковае фарміраванне ўмоў продажу акцый па конкурсе будзе ажыццяўляцца з улікам прапаноў зацікаўленых інвестараў.


№ п/п

Найменне адкрытага акцыянернага таварыства

Доля дзяржавы ў статутным фондзе таварыства, %

Доля ў  статутным фондзе, прапануемая для продажу, %

Прапануемы спосаб продажу

Даведачна: балансавы кошт прапануемага для продажу пакета акцый на 01.10.2022, тыс. руб.

Сельская гаспадарка

1

ЗАТ «Шчара-Агра»

22,17

22,17

аўкцыён

2 388,99

2

ААТ «Уцёс»

49,99

49,99

конкурс

6 619,6

 


Інтэрнэт рэсурсы

Карысныя спасылкі