БАРАНАВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БАРАНАВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Кіраўніцтва // Старшыня раённага Савета дэпутатаў

Старшыня раённага Савета дэпутатаў


СЛІВА
Сяргей Сяргеевіч


тэлефон: (+375 163) 65-45-78


Старшыня Савета:

прадстаўляе Савет ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржаўнымі органамі, органамі тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, прадпрыемствамі, арганізацыямі, установамі, аб'яднаннямі і грамадзянамі;

прадстаўляе для выбрання на сесіі Савета з ліку дэпутатаў кандыдатуру на пасаду намесніка старшыні адпаведнага Савета;

узначальвае прэзідыум Савета;

дакладвае Савету аб стане спраў на падведамнай Савету тэрыторыі і па іншых пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі, прадстаўляе сесіі Савета і насельніцтву, па меры неабходнасці, справаздачы аб сваёй дзейнасці, дзейнасці прэзідыума Савета, інфармуе грамадзян аб стане спраў на падведамнай Савету тэрыторыі;

накіроўвае на заключэнне адпаведных пастаянных камісій праекты рашэнняў Савета, дае даручэнні старшыням пастаянных камісій;

склікае сесіі Савета, арганізуе работу па падрыхтоўцы сесій Савета, пасяджэнняў прэзідыума, вядзе гэтыя пасяджэнні, забяспечвае кантроль за выкананнем прынятых рашэнняў;

уносіць на разгляд сесіі Савета прапановы аб адмене ў выпадку неадпаведнасці заканадаўству Рэспублікі Беларусь распараджэнняў старшыні выканаўчага камітэта, рашэнняў выканаўчага камітэта;

падпісвае рашэнні і пратаколы пасяджэнняў Савета, яго прэзідыума, выдае ў межах сваёй кампетэнцыі распараджэнні;

забяспечвае разгляд зваротаў грамадзян, адрасаваных Савету;

прымае да разгляду адрасаваныя яму запыты і дае на іх адказ у парадку і тэрміны, устаноўленыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

ажыццяўляе кіраўніцтва апаратам Савета;

выконвае ў Савеце, дзе не ўтвораны прэзідыум, іншыя функцыі, аднесеныя Законам да кампетэнцыі прэзідыума;

вырашае іншыя пытанні ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у тым ліку і рашэннямі Савета.


Інтэрнэт рэсурсы

Карысныя спасылкі