БАРАНАВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БАРАНАВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Адно акно // Агульная інфармацыя аб службе «адно акно»

Агульная інфармацыя аб службе «адно акно»

Служба «адно акно» Баранавіцкага райвыканкама

Адрас службы «адно акно»

г. Баранавічы, вул. Савецкая, 79,
(1-ы паверх, каб. 106)

Тэлефон службы «адно акно»

+375 163 64 06 11,
142

Рэжым работы службы «адно акно»

Панядзелак, серада, чацвер, пятніца з 8.00 да 17.00; аўторак з 8.00 да 20.00. Субота з 9.00 да 12.00

Службовыя асобы, якія ажыццяўляюць прыём грамадзян у службе «адно акно»

Галоўны спецыяліст аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама – Піскун Марына Антонаўна
Старшы інспектар аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама – Акуленка Ала Міхайлаўна

Службовая асоба, якая ажыццяўляе кіраўніцтва арганізацыяй дзейнасці службы «адно акно»

Кіраўнік спраў райвыканкама – Ланкуть Галіна Уладзіславаўна

АСНОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ  (ФУНКЦЫI) СЛУЖБЫ "АДНО АКНО"

• забеспячэнне рэалізацыі дэкларатыўнага прынцыпу "адно акно" пры падачы заяў зацікаўленых асоб для рэалізацыі адміністрацыйных працэдур;
• стварэнне ўмоў для падачы ў адным месцы  зацікаўленымі асобамі заяў для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
• аказанне бясплатнай кансультатыўнай дапамогі па пытаннях падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
• забеспячэнне своечасовай і якаснай падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення  адміністрацыйных працэдур;
• выдача адміністрацыйных рашэнняў;
• выдача ўнікальнага ідэнтыфікатара.

СЛУЖБА "АДНО АКНО" ажыццяўляе прыём  заяў  зацікаўленых асоб па рэалізацыі адміністрацыйных працэдур у адпаведнасці з:

пералікам адміністрацыйных працэдур, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі  па заявах грамадзян ”;
адзіным пералікам адміністрацыйных працэдур, якія праводзяцца ў адносінах да суб'ектаў гаспадарання, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2021 г. № 548 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія праводзяцца ў адносінах да суб'ектаў гаспадарання"

Прапановы і заўвагі па рабоце службы «адно акно» можна накіроўваць па адрасе:  г. Баранавічы, вул. Савецкая, 79; электроны адрас: gorlin_br@barrik.gov.by

Для зручнасці грамадзян у службе «адно акно» Баранавіцкага райвыканкама працуе адзіны нумар: 142. Па дадзеным нумары грамадзяне могуць атрымаць кансультацыю аб рэжыме працы структурных падраздзяленняў райвыканкама, часу прыёму грамадзян, парадку запісу на прыём да службовых асоб і па іншых пытаннях, звязаных з ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур.


Інтэрнэт рэсурсы

Карысныя спасылкі