БАРАНАВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БАРАНАВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Кіраўніцтва // Дэпутацкі корпус

Мясцовае самакіраванне

16/06/2023 09:11

Баранавіцкі раённы Савет дэпутатаў з'яўляецца прадстаўнічым дзяржаўным органам на тэрыторыі Баранавіцкага раёна і асноўным звяном сістэмы мясцовага самакіравання.

Дзейнасць Савета арганізуецца і ажыццяўляецца на аснове Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» і Закона Рэспублікі Беларусь «Аб статусе дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў» і іншых актаў заканадаўства, у тым ліку міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь.

Савет падсправаздачны ў сваёй дзейнасці грамадзянам, адказны перад імі.

Савет выбраны грамадзянамі Баранавіцкага раёна на аснове ўсеагульнага, свабоднага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні тэрмінам на чатыры гады ў парадку, устаноўленым Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь.

Паўнамоцтвы Савета пачынаюцца з дня адкрыцця першай пасля выбараў сесіі Савета і захоўваюцца да адкрыцця першай сесіі Савета  новага склікання, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных артыкулам 24 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь».
Савет у сваёй дзейнасці па вырашэнні пытанняў мясцовага значэння зыходзіць з агульнадзяржаўных інтарэсаў і інтарэсаў грамадзян, удзельнічае ў абмеркаванні пытанняў рэспубліканскага значэння, якія закранаюць інтарэсы жыхароў Баранавіцкага раёна, уносіць па іх свае прапановы ў адпаведныя дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі, выконвае рашэнні вышэйстаячых дзяржаўных органаў.

Савет ажыццяўляе сваю дзейнасць у форме сесій і праз дзейнасць органаў Савета, а таксама шляхам рэалізацыі дэпутатамі Савета сваіх паўнамоцтваў, у тым ліку праз стварэнне і дзейнасць дэпутацкіх груп і іншых дэпутацкіх аб'яднанняў.

Савет арганізуе сваю работу на аснове рэгламенту, зацверджанага Саветам, у якім вызначаюцца парадак падрыхтоўкі, унясення і разгляду пытанняў на сесіях Савета і пасяджэннях яго органаў, галасавання па прымаемых рашэннях, фарміравання і дзейнасці камісій Савета, заслухоўвання справаздач аб іх рабоце, разгляду запытаў дэпутатаў Савета і вырашэння іншых пытанняў арганізацыі работы Савета і яго органаў, а таксама адказнасць дэпутатаў Савета за няўдзел у яго рабоце без уважлівых прычын.

Савет праводзіць мерапрыемствы па ўдасканаленні арганізацыі работы з грамадзянамі і юрыдычнымі асобамі, у тым ліку па ўкараненні ў дзейнасць дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый заяўнага прынцыпу аднаго акна, а таксма ўдзельнічае ў ажыццяўленні кантролю за правядзеннем такіх мерапрыемстваў на адпаведнай тэрыторыі.

У мэтах удасканалення арганізацыі работы з грамадзянамі і юрыдычнымі асобамі Савет, у межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам:

разглядае звароты грамадзян, уключаючы індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб, у тым ліку з выездам на месца, вядзе кнігу заўваг і прапаноў;

прымае неабходныя меры для поўнага, аб'ектыўнага, усебаковага і своечасовага разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб на адпаведнай тэрыторыі, у тым ліку ўдзельнічае ў ажыццяўленні кантролю за своечасовым і якасным вырашэннем дзяржаўнымі органамі і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі пытанняў, якія змешчаны ў зваротах грамадзян і юрыдычных асоб;

арганізуе асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, ажыццяўляе адміністрацыйныя працэдуры, на сістэматычнай аснове праводзіць мерапрыемствы па іх спрашчэнні, у тым ліку шляхам скарачэння колькасці дакументаў, неабходных для іх правядзення, тэрмінаў ажыццяўлення такіх працэдур, накіравання прапаноў у адпаведныя дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі.

Савет у межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, прымае меры па забеспячэнні сацыяльнай абароны грамадзян на адпаведнай тэрыторыі.

Органамі Савета з'яўляюцца прэзідыум, пастаянныя і часовыя камісіі Савета.

Ажыццяўляе сваю работу ў адпаведнасці з наступнымі асноўнымі прынцыпамі:

законнасць;

сацыяльная справядлівасць;

абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян;

спалучэнне агульнадзяржаўных і мясцовых інтарэсаў, удзел органаў мясцовага кіравання і самакіравання ў вырашэнні пытанняў, якія закранаюць правы і законныя інтарэсы грамадзян;

адзінства і цэласнасць сістэмы мясцовага кіравання і самакіравання;

узаемадзеянне органаў мясцовага кіравання і самакіравання;

размежаванне кампетэнцыі органаў мясцовага кіравання і самакіравання;

выбарнасць органаў мясцовага самакіравання, іх падсправаздачнасць грамадзянам;

галоснасць і ўлік грамадскай думкі, пастаяннае інфармаванне грамадзян аб прымаемых рашэннях па важнейшых пытаннях мясцовага значэння;

адказнасць органаў мясцовага кіравання і самакіравання за законнасць і абгрунтаванасць прымаемых рашэнняў.

Усе навіны

Інтэрнэт рэсурсы

Карысныя спасылкі